Арцыбіскуп палья: вайна і зброя не вырашаюць праблем - vatican news

Vaticannews

Арцыбіскуп палья: вайна і зброя не вырашаюць праблем - vatican news"

Play all audios:

Loading...

Неабходна ўявіць і ствараць іншую будучыню, каб гэты канфлікт стаў апошнім і служыў напамінам пры пошуку і вызначэнні новых форм суіснавання паміж народамі, - лічыць арцыбіскуп Вінчэнца


Палья. АЛЯКСАНДР ПАНЧАНКА – VATICAN NEWS Старшыня Папскай акадэміі жыцця падзяліўся сваімі думкамі адносна вайны ва Украіне з італьянскім выданнем _Il Riformista_. Іерарх лічыць, што


“неабходна дзейсная і эфектыўная палітычная дальнабачнасць, каб з гэтага выпрабавання мы маглі выйсці з абноўленым, мудрым і доўгатэрміновым еўрапейскім праектам”. “Мне здаецца, што


альтэрнатывы няма: Еўропа – адна, у яе два лёгкія. Безумоўна, Усход і Захад маюць агульныя і розныя характарыстыкі, але, тым не менш, мы кажам пра Еўропу”, - зазначыў арцыбіскуп Палья,


нагадваючы словы святога Яна Паўла ІІ пра юдэйска-хрысціянскую аснову еўрапейскага кантынента. На думку старшыні Папскай акадэміі жыцця, важна пераасэнсаваць будучыню Еўропы, якая павінна


прадугледжваць палітычную, фінансавую і культурную інтэграцыю ўсіх еўрапейскіх краін без выключэння. Важна праектаваць будучыню, якая будзе ахопліваць Еўропу ад Атлантыкі да Урала, - лічыць


ватыканскі іерарх. Будучыня Еўропы народаў патрабуе справядлівага палітычнага рашэння, якое будзе грунтаваць на павазе да міжнароднага права і правоў чалавека, - падкрэсліў арцыбіскуп. Ён


нагадаў словы, якія Святы Айцец прамовіў падчас нядзельнай малітвы Анёл Панскі, заклікаючы па-сапраўднаму і рашуча засяродзіцца на перамовах. Старшыня Папскай акадэміі перакананы, што


менавіта перамовы з’яўляюцца тым інструментам, які чалавецтва вынайшла для дасягнення доўгатрывалых рашэнняў. Ён нагадаў, што “свет перажывае пандэмію, якую яшчэ не атрымалася перамагчы”,


“экалагічны і кліматычны крызіс”, які будзе мець наступствы для ўсіх, “змену эпохі з пункту гледжання новых тэхналогій, якія закранаюць самаго чалавека”. Іерарх падкрэсліў, што ні вайна, ні


зброя, насамрэч, не вырашаюць праблем.  


Trending News

Ранальду ўстанавіў рэкорд папулярнасці ў instagram

2 * 3.01.2021, 15:22 * 10,225__ Партугальскі футбаліст мае самую вялікую аўдыторыю ў папулярнай сацсетцы. Нападнік «Ювен...

Рабіны і даследчыкі даслалі францішку ліст падзякі - vatican news

Група рабінаў і даследчыкаў, якія ўдзельнічаюць у каталіцка-юдэйскім дыялогу, выказалі Францішку ўдзячнасць за тое, што ...

Францішак: будаваць жыццё на скале, якой ёсць бог - vatican news

Пан – гэта скала, на якой трэба будаваць жыццё, падкрэсліў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 6 снежня 2018 г. ц...

Францішак прыняў адстаўку старшыні трыбунала дзяржавы ватыкан - vatican news

Старшыня Трыбунала Дзяржавы Ватыкан Джузэпэ Піньятонэ падаў у адстаўку ў сувязі з дасягненнем узроставага абмежавання, у...

Святы пасад у аан: зрабіць ўсё магчымае, каб спыніць вайну - vatican news

Святы Пасад па-ранейшаму сур'ёзна занепакоены крывавай вайной ва Украіне і зноў заклікае зрабіць так, каб замаўчала...

Latests News

Арцыбіскуп палья: вайна і зброя не вырашаюць праблем - vatican news

Неабходна ўявіць і ствараць іншую будучыню, каб гэты канфлікт стаў апошнім і служыў напамінам пры пошуку і вызначэнні но...

У ватыкане прайшла афіцыйная прэзентацыя сіноду біскупаў - vatican news

Мэты Сіноду: усведамленне Касцёлам місіі суправаджэння моладзі; распрацоўка ўніверсальнай канцэпцыі моладзевага душпасты...

Криптовалюта — KVnews.ru

Вы когда-нибудь совершали сделки с криптовалютой? Доводилось только основательно изучать этот рынок, но до сделок не дош...

У беластоку адбылася акцыя «акунусь за беларусь! »

* 31.01.2021, 21:10 * 9,341__ Удзельнікі акцыі акунаюцца ў халодную ваду на знак салідарнасці з беларускімі пратэстоўцам...

«рэчы, якія варушацца ў душы»

1 * 30.01.2021, 15:32 * 11,507__ Андрэй Хадановіч прачытаў у Польшчы свае новыя вершы і пераклады. Паэт і перакладчык АН...

Top