Рабіны і даследчыкі даслалі францішку ліст падзякі - vatican news

Vaticannews

Рабіны і даследчыкі даслалі францішку ліст падзякі - vatican news"

Play all audios:

Loading...

Група рабінаў і даследчыкаў, якія ўдзельнічаюць у каталіцка-юдэйскім дыялогу, выказалі Францішку ўдзячнасць за тое, што ён сее сяброўства пасярод варожасці. Iншыя навіны 04/02/2024 Касцёл


адназначна асуджае праявы нянавісці да яўрэў і юдаізму, - нагадаў Францішак, выказваючы надзею на супрацоўніцтва паміж удзельнікамі каталіцка-юдэйскага дыялогу для ... МАРЫЯ ВАЛОДЗІНА -


VATICAN NEWS "Намаганні Касцёла па развіцці ўзаемаразумення там, дзе калісьці было суперніцтва, сяброўства там, дзе калісьці была варожасць, а таксама спачування там, дзе калісьці была


пагарда, змянілі нашы супольнасці і пакінулі глыбокі адбітак у гісторыі. У лісце Вашай Святасці мы знайшлі пацверджанне гэтай прыхільнасці, якая набывае яшчэ большае значэнне ў наш час, калі


нестабільнасць пагражае нават тым адносінам, якія будаваліся на працягу многіх дзесяцігоддзяў", - гаворыцца ў пасланні, накіраваным Францішку некаторымі рабінамі і ўдзельнікамі


каталіцка-юдэйскага дыялогу. Ліст падпісалі рабіны і даследчыкі: Іегошуа Арэнс (Франкфурт/Берн), Іцхак Грынберг (Іерусалім/Нью-Ёрк), Давід Мэер (Парыж/Рым), Карма Бэн Ёханан (Іерусалім) і


Малка Зэйгер Сімкавіч (Чыкага). У лістападзе 2023 года яны ўжо звярталіся да Францішка з пасланнем, у якім заклікалі да збліжэння паміж яўрэямі і хрысціянамі пасля масавых забойстваў 7


кастрычніка і ўсплёску антысемітызму і антыюдаізму па ўсім свеце. 2 лютага 2024 года Папа скіраваў сваім "яўрэйскім братам і сёстрам у Ізраілі" ліст, у якім запэўніў у салідарнасці


Касцёла з яўрэйскім народам і ў той жа час заклікаў да хуткага прымірэння паміж усімі прадстаўнікамі ўсіх этнічных груп і рэлігійных канфесій, якія жывуць у Святой Зямлі. У новым лісце


рабінаў ад 15 лютага 2024 года гаворыцца: "Мы знаходзім суцяшэнне ў тым, што Вы працягваеце руку дапамогі яўрэям ва ўсім свеце, і асабліва ў Ізраілі, у гэты час вялікіх пакут”, а


таксама “у Вашай прыхільнасці актыўнаму супраціву антысемітызму і антыюдаізму, якія ў апошні час набылі маштабы, невядомыя большасці з нас пры нашым жыцці”. "Мы жывем у гістарычны


момант, які патрабуе настойлівасці, надзеі і мужнасці. Пераўтваральная сіла дэкларацыі _Nostra Aetate _натхняе нас, дэманструючы, што братэрства можа быць адноўлена нават у самых складаных


канфліктах. Мы далучаемся да нашых каталіцкіх братоў і сясцёр у іх перакананні ў тым, што рэлігіі могуць быць творчымі сіламі, надзеленымі здольнасцю адкрываць шляхі, якія ў адваротным


выпадку засталіся б зачыненымі", - гаворыцца ў лісце рабінаў да Папы. "Боль жыхароў гэтай зямлі, яўрэяў, хрысціян, мусульман і іншых, прычыняе боль усім нам і ўплывае на наша жыццё


і нашу будучыню”, - напісалі аўтары паслання, далучаючыся да Папы ў малітве аб міры, аб спыненні тэрору, аб вылячэнні параненых і суцяшэнні ўсіх, хто жыве ў смутку.


Trending News

Папа просіць маліцца за мір і яго візіт у бельгію і люксембург - vatican news

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі Францішак скіраваў некалькі заклікаў, звязаных з яго планамі на бліжэйшыя дні і напружа...

Ганна севярынец: беларусы — як птушка фенікс, якая кожныя 30 гадоў раптам адчувае сваю сілу

7 * 21.11.2020, 19:24 * 48,753__ Tое, што мы моцныя і што мы шмат можам, ведаюць тыя, хто займаецца беларускай гісторыяй...

Святы айцец сустрэўся з мігрантамі - vatican news

Увечары 17 лістапада 2023 года ў ватыканскім Доме святой Марты адбылася сустрэча Папы з мігрантамі, падчас якой ён пачуў...

Пераасэнсаваць першынства Біскупа Рыма ў экуменічным значэнні

Галоўны рэдактар СМІ Святога Пасаду пракаментаваў новы дакумент Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству – “Біскуп Ры...

Францішак: будаваць жыццё на скале, якой ёсць бог - vatican news

Пан – гэта скала, на якой трэба будаваць жыццё, падкрэсліў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 6 снежня 2018 г. ц...

Latests News

Рабіны і даследчыкі даслалі францішку ліст падзякі - vatican news

Група рабінаў і даследчыкаў, якія ўдзельнічаюць у каталіцка-юдэйскім дыялогу, выказалі Францішку ўдзячнасць за тое, што ...

Святы айцец паспавядаў маладых удзельнікаў сдм - vatican news

Трэці дзень свайго Апостальскага падарожжа ў Партугалію з нагоды Сусветных дзён моладзі Францішак распачаў з удзялення с...

Ябацькі на суботніку

NIK, 11:58, 18.04 1000500)))) Пад сталом ! Настроение на неделю будет хорошее ,Талантище - Маргарита ,королева политичес...

Ватыкан: урачыстае адкрыццё ясляў і ёлкі

Ватыкан Ватыкан Божае Нараджэнне Каталіцкі Касцёл вера Ватыкан: урачыстае адкрыццё ясляў і ёлкі Увечары 7 снежня 2024 го...

Кардынал паралін: аб’яднаем сілы ў барацьбе з гандлем людзьмі - vatican news

Кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін заклікаў краіны Міжземнамор’я і ўсёй Еўропы аб’яднаць намаганні ў прадухіленні ган...

Top