Францішак прыняў адстаўку старшыні трыбунала дзяржавы ватыкан - vatican news
Францішак прыняў адстаўку старшыні трыбунала дзяржавы ватыкан - vatican news"
Play all audios:
Старшыня Трыбунала Дзяржавы Ватыкан Джузэпэ Піньятонэ падаў у адстаўку ў сувязі з дасягненнем узроставага абмежавання, устаноўленага для службовых асоб ватыканскай судовай сістэмы. Аб гэтым
11 снежня 2024 года паведаміла Зала друку Святога Пасада. МАРЫЯ ВАЛОДЗІНА - VATICAN NEWS Францішак прыняў адстаўку Джузэпэ Піньятонэ, падзякаваўшы яму за шматгадовую службу на пасадзе
старшыні Трыбунала Дзяржавы Ватыкан. Адстаўка ўступіць у сілу з 31 снежня 2024 года. Джузэпэ Піньятонэ нарадзіўся ў Калтанісэце 8 мая 1949 года. Скончыў юрыдычны факультэт універсітэта
Палерма ў 1971 годзе. Пачаў кар’еру на пасадзе суддзі ў Калтанісэце, з 1977 года быў субстытутам у Пракуратуры Італіі. У 2008 годзе быў прызначаны пракурорам Рэджыа-Калабрыі, дзе змагаўся з
арганізаванай злачыннасцю. З 2012 па 2019 год быў пракурорам Рыма, а ў 2019 годзе быў прызначаны Францішкам старшынёй Трыбунала Ватыкана, змяніўшы на гэтай пасадзе Джузэпэ дала Торэ. Падчас
свайго знаходжання на пасадзе старшыні ватыканскага трыбунала Піньятонэ ўзначаліў шэраг значных судовых працэсаў. Сярод іх – працэс, які тычыўся кіравання фінансамі Святога Пасада, падчас
якога прайшло 86 пасяджэнняў, а таксама працэс, які тычыўся фінансавых махінацый былога кіраўніцтва Хору Сікстынскай капэлы.
Trending News
Папа просіць маліцца за мір і яго візіт у бельгію і люксембург - vatican newsНа заканчэнне агульнай аўдыенцыі Францішак скіраваў некалькі заклікаў, звязаных з яго планамі на бліжэйшыя дні і напружа...
Ганна севярынец: беларусы — як птушка фенікс, якая кожныя 30 гадоў раптам адчувае сваю сілу7 * 21.11.2020, 19:24 * 48,753__ Tое, што мы моцныя і што мы шмат можам, ведаюць тыя, хто займаецца беларускай гісторыяй...
Святы айцец сустрэўся з мігрантамі - vatican newsУвечары 17 лістапада 2023 года ў ватыканскім Доме святой Марты адбылася сустрэча Папы з мігрантамі, падчас якой ён пачуў...
Пераасэнсаваць першынства Біскупа Рыма ў экуменічным значэнніГалоўны рэдактар СМІ Святога Пасаду пракаментаваў новы дакумент Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству – “Біскуп Ры...
Францішак: будаваць жыццё на скале, якой ёсць бог - vatican newsПан – гэта скала, на якой трэба будаваць жыццё, падкрэсліў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 6 снежня 2018 г. ц...
Latests News
Францішак прыняў адстаўку старшыні трыбунала дзяржавы ватыкан - vatican newsСтаршыня Трыбунала Дзяржавы Ватыкан Джузэпэ Піньятонэ падаў у адстаўку ў сувязі з дасягненнем узроставага абмежавання, у...
Рабіны і даследчыкі даслалі францішку ліст падзякі - vatican newsГрупа рабінаў і даследчыкаў, якія ўдзельнічаюць у каталіцка-юдэйскім дыялогу, выказалі Францішку ўдзячнасць за тое, што ...
Святы айцец паспавядаў маладых удзельнікаў сдм - vatican newsТрэці дзень свайго Апостальскага падарожжа ў Партугалію з нагоды Сусветных дзён моладзі Францішак распачаў з удзялення с...
Ябацькі на суботнікуNIK, 11:58, 18.04 1000500)))) Пад сталом ! Настроение на неделю будет хорошее ,Талантище - Маргарита ,королева политичес...
Ватыкан: урачыстае адкрыццё ясляў і ёлкіВатыкан Ватыкан Божае Нараджэнне Каталіцкі Касцёл вера Ватыкан: урачыстае адкрыццё ясляў і ёлкі Увечары 7 снежня 2024 го...