Канада: лагатып візіту папы стварыў прадстаўнік карэнных народаў - vatican news
Канада: лагатып візіту папы стварыў прадстаўнік карэнных народаў - vatican news"
Play all audios:
Афіцыйны сімвал падарожжа Папы ў Канаду, якое пройдзе 24-30 ліпеня 2022 года, распрацаваў 45-гадовы Шон Вінсэн, графік-дызайнер з метыскай супольнасці правінцыі Манітоба. АЛЯКСАНДР ПАНЧАНКА
- VATICAN NEWS Лагатып адлюстроўвае дэвіз пілігрымкі: “Ісці разам” (Walking Together). Мастак стварыў яго ў форме сіняга кола, якое сімвалізуе рух, унутры якога змешчаны знак метысаў,
стылізаваныя выявы арла, рыб, паўночных аленяў, канадскіх раслін і стыхіяў прыроды, а ў верхняй частцы – голуб, як сімвал Святога Духа, і ключы святога Пятра. Шон Вінсэн патлумачыў, што
галоўным чынам імкнуўся паказаць супольнасць. “Куды б мы ні пайшлі на гэтым шляху аздараўлення і прымірэння, мы ідзем разам”, - сказаў ён, дадаючы, што, калі ствараў лагатып натхняўся
прыродай сваёй роднай зямлі, сваімі каранямі і традыцыямі, думкамі пра сям’ю, сяброў, продкаў. Мастак прызнаўся, што атрымаўшы прапанову распрацаваць сімвал гістарычнага візіту Пантыфіка ў
Канаду, спачатку вагаўся, адчуваючы вялікую адказнасць, але потым, параіўшыся са старэйшынамі сваёй супольнасці і сям’ёй, пагадзіўся прыняць удзел у гэтай місіі. Вінсэн займаецца графічным
дызайнам з 2007 года і ўжо стварыў шмат лагатыпаў для розных арганізацый і структур абарыгенаў.
Trending News
Францішак заклікаў да міру і даравання даўгоў у 2025 годзе - vatican newsУ пасланні на Сусветны дзень міру 2025 года Папа заклікаў да глабальнай салідарнасці і стварэння новай фінансавай сістэм...
Еўрадэпутатка Карын Карлсбро: Санкцыйны спіс супраць рэжыму Лукашэнкі павінен быць пашыраныДэпутатка Еўрапейскага парламента ад Швэцыі Карын Карлсбро у інтэрв'ю Charter97.org пракаментавала ўжо ўведзеныя і рыхта...
Фінансы Ватыкана і пандэмія: дэфолту няма, але ёсць складанасціСвяты Пасад нельга параўноўваць з прадпрыемствам, і яго мэта – не атрыманне прыбытку, - звярнуў увагу кс. Хуан Антоніа Г...
Кардынал з Ватыкана з сінадальным візітам у ЛіванеУ прысутнасці Апостальскага нунцыя ў Ліване і біскупаў-маранітаў, якія прыбылі з дыяспары на свой штогадовы Сінод, госць...
Кардынал Тагле заклікаў біскупаў ісці разам з народамі АзііІерарх прымаў удзел у асамблеі Федэрацыі біскупскіх канферэнцый Азіі, створанай 50 гадоў таму, якая праходзіла ў Бангкок...
Latests News
Канада: лагатып візіту папы стварыў прадстаўнік карэнных народаў - vatican newsАфіцыйны сімвал падарожжа Папы ў Канаду, якое пройдзе 24-30 ліпеня 2022 года, распрацаваў 45-гадовы Шон Вінсэн, графік-д...
Пантыфік: не паддацца спакусе улады і грошай - vatican newsКасцёл заўсёды развіваецца “паміж Божым суцяшэннем і пераследам з боку свету”: каб перамагаць, трэба спадзявацца на Пана...
Кардынал Тагле заклікаў біскупаў ісці разам з народамі АзііІерарх прымаў удзел у асамблеі Федэрацыі біскупскіх канферэнцый Азіі, створанай 50 гадоў таму, якая праходзіла ў Бангкок...
Тыдзень Laudato sì: пошук надзеі для Зямлі і чалавецтваНагодай для святкавання Тыдня стала сацыяльная энцыкліка Францішка, апублікаваная восем гадоў таму. Яна нагадвае пра аба...
Бачыць у іншых братоў і сясцёр, каб збавіць сябе і светНягледзячы на трыванне фрагментарнай трэцяй сусветнай вайны, панаванне логікі прыбытку, культуры адчужэння, ігнараванне ...