Пантыфік: не паддацца спакусе улады і грошай - vatican news
Пантыфік: не паддацца спакусе улады і грошай - vatican news"
Play all audios:
Касцёл заўсёды развіваецца “паміж Божым суцяшэннем і пераследам з боку свету”: каб перамагаць, трэба спадзявацца на Пана, а не на зямную ўладу ці грошы, - запэўніў Папа 9 мая 2020 г. падчас
ранішняй св. Імшы. У гаміліі Святы Айцец пракаментаваў урывак з кнігі Дзеяў Апосталаў (Дз 13, 44-52), які апавядае пра зайздрасць і блюзнерства, якімі юдэі з Антыёхіі сустрэлі прапаведаванне
Паўла і Барнабы сярод язычнікаў. “З аднаго боку ёсць Пан, ёсць Дух Святы, які дазваляе Касцёлу расці, і ён расце ўсё больш і больш – гэта праўда. Аднак з другога боку ёсць злы дух, які
намагаецца знішчыць Касцёл. Так было заўсёды. Заўсёды так. Рухаешся наперад, але потым з’яўляецца вораг, які хоча гэта знішчыць. У рэшце рэшт, перавага заўсёды станоўчая, але колькі ў гэтым
намаганняў, колькі болю, колькі ахвяры!” – заўважыў Папа. Па яго словах, зайздрасць – гэта менавіта той інструмент, з дапамогай якога д’ябал спрабуе супрацьстаяць абвяшчэнню Евангелля.
Касцёл развіваецца “паміж Божым суцяшэннем і пераследам з боку свету”, калі ж ён не мае ніякіх складанасцей, значыць, яму чагосьці не хапае, калі “д’ябал спакойны, значыць, штосьці дрэнна”.
Той факт, што “юдэі падбухторылі пабожных і дастойных жанчын, уплывовых у горадзе людзей” (Дз 13, 50), сведчыць пра тое, што зайздрасць – гэта прылада “часовай улады”. > “Часовая ўлада
можа быць добрай, > людзі могуць быць добрымі, аднак > улада сама па сабе заўсёды > небяспечная. Супрацьстаянне ўлады > свету Божай уладзе рухае ўсё гэта, і > заўсёды (…) за
гэтай уладай стаяць > грошы” , - перасцярог Францішак. Папа нагадаў пра падзеі, якія суправаджалі смерць і ўваскрасенне Езуса: з таго самага моманту, калі першасвятары і старэйшыны
падкупілі жаўнераў, каб тыя змаўчалі вестку пра Уваскрасенне, цягнецца гэтае здрадніцтва, замоўчванне Хрыстовага вучэння. Святы Айцец заклікаў вернікаў быць уважлівымі адносна прапаведавання
Евангелля, каб не паддацца спакусе “даверыцца часовым уладам і грошам”. “Давер хрысціян – гэта Езус Хрыстус і Дух Святы, якога Ён спаслаў, і менавіта Дух Святы – гэта закваска, гэта моц,
якая дазваляе Касцёлу расці. Так, Касцёл рухаецца наперад, у спакоі, з пакорай, радасны: паміж Божым суцяшэннем і пераследам свету”, - сцвердзіў Францішак. [embedded content] Запіс
трансляцыі ранішняй св. Імшы (09.05.2020)
Trending News
Францішак заклікаў да міру і даравання даўгоў у 2025 годзе - vatican newsУ пасланні на Сусветны дзень міру 2025 года Папа заклікаў да глабальнай салідарнасці і стварэння новай фінансавай сістэм...
Еўрадэпутатка Карын Карлсбро: Санкцыйны спіс супраць рэжыму Лукашэнкі павінен быць пашыраныДэпутатка Еўрапейскага парламента ад Швэцыі Карын Карлсбро у інтэрв'ю Charter97.org пракаментавала ўжо ўведзеныя і рыхта...
Фінансы Ватыкана і пандэмія: дэфолту няма, але ёсць складанасціСвяты Пасад нельга параўноўваць з прадпрыемствам, і яго мэта – не атрыманне прыбытку, - звярнуў увагу кс. Хуан Антоніа Г...
Кардынал з Ватыкана з сінадальным візітам у ЛіванеУ прысутнасці Апостальскага нунцыя ў Ліване і біскупаў-маранітаў, якія прыбылі з дыяспары на свой штогадовы Сінод, госць...
У Базіліцы Святога Паўла па-за мурамі адчынілі Святую БрамуПадзея адбылася падчас ранішняга эўхарыстычнага набажэнства. У сваёй гаміліі іерарх падкрэсліў асаблівую важнасць радасц...
Latests News
Пантыфік: не паддацца спакусе улады і грошай - vatican newsКасцёл заўсёды развіваецца “паміж Божым суцяшэннем і пераследам з боку свету”: каб перамагаць, трэба спадзявацца на Пана...
Кардынал Тагле заклікаў біскупаў ісці разам з народамі АзііІерарх прымаў удзел у асамблеі Федэрацыі біскупскіх канферэнцый Азіі, створанай 50 гадоў таму, якая праходзіла ў Бангкок...
Тыдзень Laudato sì: пошук надзеі для Зямлі і чалавецтваНагодай для святкавання Тыдня стала сацыяльная энцыкліка Францішка, апублікаваная восем гадоў таму. Яна нагадвае пра аба...
Бачыць у іншых братоў і сясцёр, каб збавіць сябе і светНягледзячы на трыванне фрагментарнай трэцяй сусветнай вайны, панаванне логікі прыбытку, культуры адчужэння, ігнараванне ...
Кардынал Кох: нельга казаць пра адзінства без пасады ПантыфікаДля Каталіцкага Касцёла так званае “адзінства ў разнастайнасці” паміж веравызнаннямі з’яўляецца “мэтай экуменічнага шлях...