L’osservatore romano: чарлі уотс – “іншы твар” rolling stones - vatican news
L’osservatore romano: чарлі уотс – “іншы твар” rolling stones - vatican news"
Play all audios:
Чарлі Уотс, які памёр 25 жніўня 2021 г. ва ўзросце 80-ці гадоў, быў “іншым тварам” Rolling Stones, адзначае L’Osservatore Romano у сувязі са смерцю барабаншчыка легендарнага брытанскага
гурта. АЛЯКСАНДР ПАНЧАНКА – VATICAN NEWS Падкрэсліваецца, што Уотс заўсёды быў стрыманым і сур’ёзным. Жанаты з 1964 г. на мастачцы Шырлі Эн Шэферд, ён на працягу ўсяго свайго жыцця быў
верным мужам і знаходзіўся на адлегласці ў “тысячы светлавых гадоў ад радыкальнай эпатажнасці лідара гурта Міка Джагера” і іншых, не толькі “ролінгаў”. “Яго аблічча цвёрдага, маўклівага
чалавека, які ведае сваю справу і якому лепш не перашкаджаць, было важным кампанентам музыкі і стылю, што ў той час называліся beat: чалавек, які не павінен быў балбатаць, а толькі рабіць. У
яго выпадку “рабіць” значыла граць на барабанах, размерана і стрымана настолькі, што ў многіх узнікала пытанне: як у такім “ударным”– ва ўсіх сэнсах гэтага слова – гурце як _Rolling Stones_
мог быць настолькі спакойны і зусім не эпатажны барабаншчык”, - заўважыў на старонках ватыканскай газеты Марка Тэсці. На думку журналіста, адказ тут вельмі просты: без яго рытму і
размеранасці, не было б надзейнай асновы для імправізацый, асабліва калі ўзнікалі праблемы з правадамі і гукавым абсталяваннем падчас канцэртаў. Чарлі Уотс і бас-гітарыст Біл Уаймэн сталі
такой асновай для Міка Джагера, якія бавіўся па сцэне, і Кіта Рычардса, які ладзіў тэатралізаваныя шоў са сваёй гітарай. “Ён з’яўляецца сімвалам тых супярэчлівых і багатых творчасцю гадоў,
менавіта таму, што прадстаўляў “іншае аблічча” музыкі, якая змяніла свет. Музыкант, які заўсёды пазбягаў “сірэн” лёгкага сексу, быцця навідавоку любым коштам, каб заставацца спадарожнікам і
бацькам на працягу ўсяго жыцця. Ён сімвал, хоць і ішоў супраць плыні”, - заключыў на старонках _L’Osservatore Romano_ Марка Тэсці.
Trending News
Папа просіць маліцца за мір і яго візіт у бельгію і люксембург - vatican newsНа заканчэнне агульнай аўдыенцыі Францішак скіраваў некалькі заклікаў, звязаных з яго планамі на бліжэйшыя дні і напружа...
Ганна севярынец: беларусы — як птушка фенікс, якая кожныя 30 гадоў раптам адчувае сваю сілу7 * 21.11.2020, 19:24 * 48,753__ Tое, што мы моцныя і што мы шмат можам, ведаюць тыя, хто займаецца беларускай гісторыяй...
Пераасэнсаваць першынства Біскупа Рыма ў экуменічным значэнніГалоўны рэдактар СМІ Святога Пасаду пракаментаваў новы дакумент Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству – “Біскуп Ры...
Ідэолагі недагледзелі «белджы»14 * 2.11.2020, 9:35 * 74,863__ Фотафакт. Ідэалагічная служба барысаўскага прадпрыемства для зборкі кітайскіх аўтамабіля...
Бельгія: святы пасад не з'яўляецца стараной у судовай справе - vatican newsЕўрапейскі суд па правах чалавека падтрымаў рашэнне бельгійскага суда, які адхіліў скаргу групы людзей з патрабаваннем к...
Latests News
L’osservatore romano: чарлі уотс – “іншы твар” rolling stones - vatican newsЧарлі Уотс, які памёр 25 жніўня 2021 г. ва ўзросце 80-ці гадоў, быў “іншым тварам” Rolling Stones, адзначае L’Osservator...
Кардынал паралін: свету патрэбна надзея - vatican news12 кастрычніка 2022 года кардынал П'етра Паралін узначаліў святую Iмшу з нагоды Дня незалежнасці Іспаніі. Сёлета ён...
Арцыбіскуп палья: вайна і зброя не вырашаюць праблем - vatican newsНеабходна ўявіць і ствараць іншую будучыню, каб гэты канфлікт стаў апошнім і служыў напамінам пры пошуку і вызначэнні но...
Памёр вядомы беларускі блюзавы спявак генек лоска4 * 10.09.2020, 18:11 * 45,988__ Сапраўдная вядомасць прыйшла да 45-гадовага музыкі, калі ён перамог у польскім «X Facto...
Кайфоломы 5 сезонКайфоломы (Killjoys) 5 сезон — Вся жизнь системы планет Квадро подчиняется желаниям и велениям Совета девяти, эдакому со...