Бельгія: святы пасад не з'яўляецца стараной у судовай справе - vatican news

Vaticannews

Бельгія: святы пасад не з'яўляецца стараной у судовай справе - vatican news"

Play all audios:

Loading...

Еўрапейскі суд па правах чалавека падтрымаў рашэнне бельгійскага суда, які адхіліў скаргу групы людзей з патрабаваннем кампенсацыі ад Святога Пасаду за злоўжыванні з боку прадстаўнікоў


Касцёла ў Бельгіі. АЛЯКСАНДР АМЯЛЬЧЭНЯ - VATICAN NEWS У сваім абгрунтаванні ЕСПЧ спаслаўся на статус Святога Пасаду, які карыстаецца імунітэтам у адпаведнасці з міжнародным правам. У


калектыўным іску, пададзеным у 2011 г. у Бельгіі, 24 заяўнікі бельгійскага, французскага і нідэрландскага грамадзянства патрабавалі кампенсацыі ад Святога Пасаду, уладаў Каталіцкага Касцёла


ў Бельгіі і каталіцкіх аб'яднанняў. Яны спасылаліся на "шкоду, нанесеную структурнымі недахопамі, якія перашкодзілі барацьбе з сексуальнымі злоўжываннямі" ў шэрагах Касцёла. У


2013 г. бельгійскі суд пастанавіў, што не мае юрысдыкцыі над Святым Пасадам. І хоць 20 заяўнікаў атрымалі кампенсацыю праз арбітражны цэнтр, у 2017 г. група звярнулася ў Еўрапейскі суд па


правах чалавека са скаргай на рашэнне бельгійскай судовай сістэмы. 12 кастрычніка 2021 г. суд у Страсбургу пастанавіў, што не мела месца парушэнне палажэнняў Еўрапейскай канвенцыі па правах


чалавека, якія тычацца "права на доступ да суда". Больш за тое, паколькі Святы Пасад "валодае характарыстыкамі, супастаўнымі з характарыстыкамі дзяржавы", бельгійская


судовая сістэма мела права зрабіць выснову, што "Святы Пасад з'яўляецца замежным суверэнам з тымі ж правамі і абавязкамі, што і дзяржава", таму яго імунітэт адпавядае


прынцыпам міжнароднага права.  


Trending News

Папа пра каштоўнасць кожнага жыцця і два прыклады салідарнасці - vatican news

Пасля малітвы Анёл Панскі, 6 лютага 2022, Папа падкрэсліў важнасць абароны кожнага чалавечага жыцця і звярнуў увагу на д...

Францішак пра адвэнт: жыццё чалавека – пастаяннае чаканне - vatican news

Падчас агульнай аўдыенцыі Святы Айцец заахвоціў вернікаў плённа перажыць Адвэнт. Праз некалькі дзён у католікаў наступіц...

Статыстыка Касцёла: зніжэнне колькасці святарскіх пакліканняў

24 сакавіка 2021 г. у Ватыкане былі прадстаўлены два статыстычныя даведнікі Каталіцкага Касцёла: Annuario Pontificio на ...

Кардынал заклікаў уважліва вывучаць энцыкліку Fratelli tutti

Кардынал Луіс Антоніа Тагле прыняў удзел у вэбінары на тэму новага дакумента Францішка, арганізаваным Caritas Internatio...

Папа і кардыналы пра ролю жанчын, сінод і сітуацыю ў свеце - vatican news

Роля жанчын у Касцёле, праца Сінода і ажыццяўленне рэформы Рымскай курыі, а таксама сітуацыя з войнамі і канфліктамі ў с...

Latests News

Бельгія: святы пасад не з'яўляецца стараной у судовай справе - vatican news

Еўрапейскі суд па правах чалавека падтрымаў рашэнне бельгійскага суда, які адхіліў скаргу групы людзей з патрабаваннем к...

Статыстыка Касцёла: зніжэнне колькасці святарскіх пакліканняў

24 сакавіка 2021 г. у Ватыкане былі прадстаўлены два статыстычныя даведнікі Каталіцкага Касцёла: Annuario Pontificio на ...

Кардынал заклікаў уважліва вывучаць энцыкліку Fratelli tutti

Кардынал Луіс Антоніа Тагле прыняў удзел у вэбінары на тэму новага дакумента Францішка, арганізаваным Caritas Internatio...

Папа і кардыналы пра ролю жанчын, сінод і сітуацыю ў свеце - vatican news

Роля жанчын у Касцёле, праца Сінода і ажыццяўленне рэформы Рымскай курыі, а таксама сітуацыя з войнамі і канфліктамі ў с...

Дзяржсакратар: іраку патрэбна дараванне і прымірэнне - vatican news

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці падкрэсліў важнасць паездкі Папы ў Ірак, звяртаючы ўвагу на актуальнасць супрацоўніцтва ...

Top