Папа і кардыналы пра ролю жанчын, сінод і сітуацыю ў свеце - vatican news

Vaticannews

Папа і кардыналы пра ролю жанчын, сінод і сітуацыю ў свеце - vatican news"

Play all audios:

Loading...

Роля жанчын у Касцёле, праца Сінода і ажыццяўленне рэформы Рымскай курыі, а таксама сітуацыя з войнамі і канфліктамі ў свеце сталі тэмамі пасяджэння Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу


ў кіраванні Касцёлам. АЛЯКСАНДР АМЯЛЬЧЭНЯ - VATICAN NEWS Працы праходзілі ў ватыканскім Доме святой Марты. У іх прымаў удзел Францішак. 15 красавіка 2024 года ўдзельнікі працягнулі


разважанне аб ролі жанчын у Касцёле. Падчас гэтай часткі сустрэчы выступілі сястра Хэджына да Коста Пэдру з Кангрэгацыі Місіянерак Беззаганнага Зачацця, якая прадставіла канкрэтныя гісторыі


і думкі некаторых бразільскіх жанчын, а таксама прафесар Стэла Мора, выкладчыца тэалагічнага факультэта Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта, якая прааналізавала ролю культур у прызнанні


ролі жанчыны ў розных частках свету. 16 красавіка кардынал Марыё Грэк і біскуп П’ера Кодзі прапанавалі справаздачу аб бягучым Сінодзе, затым прагучалі разважанні аб рэалізацыі апостальскай


канстытуцыі _Praedicate Evangelium_ у дыяцэзіяльных курыях і даклады кожнага кардынала аб сацыяльнай, палітычнай і эклезіяльнай сітуацыі ў рэгіёнах свету, якія яны прадстаўляюць. Падчас


сесіі гучалі спасылкі, а ў некаторых выпадках і малітва, якія тычыліся войнаў і канфліктаў у многіх месцах па ўсім свеце, асабліва на Блізкім Усходзе і ва Украіне. Кардыналы, а разам з імі і


Папа, выказалі заклапочанасць тым, што адбываецца, і надзею на актывізацыю намаганняў па пошуку шляхоў да перамоў і міру. Наступнае пасяджэнне Рады адбудзецца ў чэрвені 2024 года, -


гаворыцца ў заяве Залы Друку Святога Пасада. У склад Рады кардыналаў пасля яе абнаўлення Папам 7 сакавіка 2023 года ўваходзяць кардыналы: П’етра Паралін, Дзяржаўны сакратар Яго Святасці


Папы; Фернанда Вергес Альсага, старшыня Папскай камісіі па справах Дзяржавы Ватыкан і Губернатарата Дзяржавы Ватыкан; Фрыдалін Амбонга Бесунгу, арцыбіскуп Кіншасы з Дэмакратычнай Рэспублікі


Конга; Освальд Грасіяс, арцыбіскуп Мумбая з Індыі; Шон Патрык О’Мэлі, арцыбіскуп Бостана з ЗША; Хуан Хасэ Амэлья-і-Амэлья, арцыбіскуп Барселоны з Іспаніі; Жэрар Лакруа, арцыбіскуп Квебека з


Канады; Жан-Клод Олерыш, арцыбіскуп Люксембурга; Серджыу да Роша, арцыбіскуп Сан-Салвадора-да-Бая з Бразіліі. Сакратаром Рады з'яўляецца італьянскі біскуп Марка Мэліна. Рада была


заснавана Францішкам 28 верасня 2013 года з задачай падтрымліваць яго ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам і рыхтаваць праект рэформы Рымскай курыі, які быў рэалізаваны з апублікаваннем 19


сакавіка 2022 года новай апостальскай канстытуцыі _Praedicate Evangelium_. Першае пасяджэнне групы прайшло 1 кастрычніка 2013 года.  


Trending News

Ранальду ўстанавіў рэкорд папулярнасці ў instagram

2 * 3.01.2021, 15:22 * 10,225__ Партугальскі футбаліст мае самую вялікую аўдыторыю ў папулярнай сацсетцы. Нападнік «Ювен...

Рабіны і даследчыкі даслалі францішку ліст падзякі - vatican news

Група рабінаў і даследчыкаў, якія ўдзельнічаюць у каталіцка-юдэйскім дыялогу, выказалі Францішку ўдзячнасць за тое, што ...

Францішак: будаваць жыццё на скале, якой ёсць бог - vatican news

Пан – гэта скала, на якой трэба будаваць жыццё, падкрэсліў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 6 снежня 2018 г. ц...

Ватыканскі прэфект перамог каронавірус - vatican news

Прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, кардынал Луіс Антоніа Тагле атрымаў негатыўны тэст на каронавірус, паведамілі...

Польшча – гэта не беларусь!

3 * 30.10.2020, 19:50 * 21,024__ Ці можна параўноўваць прастэсты ў Польшчы і Беларусі. У выданні Rzeczpospolita артыкул ...

Latests News

Папа і кардыналы пра ролю жанчын, сінод і сітуацыю ў свеце - vatican news

Роля жанчын у Касцёле, праца Сінода і ажыццяўленне рэформы Рымскай курыі, а таксама сітуацыя з войнамі і канфліктамі ў с...

Памёр вядомы беларускі блюзавы спявак генек лоска

4 * 10.09.2020, 18:11 * 45,988__ Сапраўдная вядомасць прыйшла да 45-гадовага музыкі, калі ён перамог у польскім «X Facto...

Папа моліцца за ахвяр пажараў на гаваях - vatican news

У тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна Святы Айцец выказаў салідарнасць з сем'ямі загінул...

Еўрадэпутатка карын карлсбро: санкцыйны спіс супраць рэжыму лукашэнкі павінен быць пашыраны

5 * 8.12.2020, 12:36 * 118,779__ Асоб, якія ўдзельнічаюць у злачынствах улады, лёгка выявіць. Дэпутатка Еўрапейскага пар...

Михаил бударагин

Global LocationsresearchemissaryaboutexpertsmoresupportprogramseventsblogspodcastsvideosNewslettersAnnual Reportscareers...

Top