Кардынал краеўскі даставіць ва украіну рэанімабіль – дар папы - vatican news

Vaticannews

Кардынал краеўскі даставіць ва украіну рэанімабіль – дар папы - vatican news"

Play all audios:

Loading...

Кардынал Конрад Краеўскі асабіста даставіць ва Украіну аўтамабіль хуткай дапамогі – дар Святога Айца для бальніцы ў горадзе Зборыў у Цярнопальскай вобласці. Iншыя навіны 30/03/2022 Кардынал


Конрад Краеўскі асабіста перадаў кіраўніку Львоўскай дзяржадміністрацыі Максіму Казіцкаму машыну хуткай дапамогі – дар Пантыфіка Украіне. АЛЯКСАНДР ПАНЧАНКА - VATICAN NEWS Прэфект Дыкастэрыі


па міласэрным служэнні здзейсніць ужо восьмую гуманітарную паездку ва Украіну пасля пачатку шырокамаштабнай вайны. Рэанімабіль для бальніцы ў Зборыве стане ўжо трэцім, які Францішак перадае


гэтай краіне. Іерарх даставіць таксама вялікую колькасць лекаў і медыцынскіх сродкаў ад Ватыканскай аптэкі і рымскай клінікі імя Агасціна Джэмэлі. Падчас місіі кардынал Краеўскі ўзначаліць


цырымонію адкрыцця рэабілітацыйнага цэнтра імя святога Яна Паўла ІІ ў Каменец-Падольскай дыяцэзіі, прызначанага для аказання комплекснай фізічнай і псіхалагічнай дапамогі людзям, якія


пацярпелі ад вайны: параненым і членам іх сем’яў. Структура была збудавана дзякуючы падтрымцы некалькіх папскіх фондаў, сярод якіх _Дапамога Касцёлу ў патрэбе_ і _Papal Foundation_. “Цэнтр


імя святога Яна Паўла ІІ, які будзе адкрыты ў апошнія дні чэрвеня кардыналам Краеўскім, а таксама дар машыны хуткай дапамогі і медыкаментаў – гэта жэсты міласэрнасці, якімі Папа Францішак


нагадвае, што вера не з’яўляецца бесцялеснай, але бярэ на сябе адказнасць за складаныя сітуацыі і найбольш уразлівых братоў і сясцёр па прыкладзе Добрага самараніна, які паклапаціўся пра


чалавека, што стаў ахвярай нападу і быў пакінуты сцякаць крывёю на ўзбочыне”, - гаворыцца ў камюніке ватыканскай Дыкастэрыі па міласэрным служэнні.  


Trending News

Ранальду ўстанавіў рэкорд папулярнасці ў instagram

2 * 3.01.2021, 15:22 * 10,225__ Партугальскі футбаліст мае самую вялікую аўдыторыю ў папулярнай сацсетцы. Нападнік «Ювен...

Рабіны і даследчыкі даслалі францішку ліст падзякі - vatican news

Група рабінаў і даследчыкаў, якія ўдзельнічаюць у каталіцка-юдэйскім дыялогу, выказалі Францішку ўдзячнасць за тое, што ...

Францішак: будаваць жыццё на скале, якой ёсць бог - vatican news

Пан – гэта скала, на якой трэба будаваць жыццё, падкрэсліў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 6 снежня 2018 г. ц...

Францішак прыняў адстаўку старшыні трыбунала дзяржавы ватыкан - vatican news

Старшыня Трыбунала Дзяржавы Ватыкан Джузэпэ Піньятонэ падаў у адстаўку ў сувязі з дасягненнем узроставага абмежавання, у...

Гранд-парад жаночых міратворчых сіл у плакатах

9 * 29.08.2020, 21:20 * 25,228__ Фотарэпартаж. Тысячы жанчын прайшлі па цэнтры Менска мірным шэсцем. Яны пратэставалі су...

Latests News

Кардынал краеўскі даставіць ва украіну рэанімабіль – дар папы - vatican news

Кардынал Конрад Краеўскі асабіста даставіць ва Украіну аўтамабіль хуткай дапамогі – дар Святога Айца для бальніцы ў гора...

Францішак да бізнес-лідараў: вучыце маладых і вучыцеся ў іх - vatican news

Папа сустрэўся з удзельнікамі 27-га Сусветнага кангрэса UNIAPAC – экуменічнай арганізацыі са штаб-кватэрай у Парыжы, яка...

Папа прызначыў старшынь-дэлегатаў на сінод біскупаў - vatican news

Францішак прызначыў старшынь-дэлегатаў на XV Генеральную Звычайную Асамблею Сінода Біскупаў па праблеме моладзі і веры, ...

Францішак спачувае ў сувязі са смерцю карэйскага кардынала - vatican news

Папа засмучаны смерцю кардынала Нікаласа Чонг Джын Сона, арцыбіскупа-мітрапаліта Сеўла на пенсіі. Іерарх адышоў у вечнас...

Касцёл у вялікабрытаніі дапамагае сагрэцца бедным - vatican news

Касцёл у Вялікабрытаніі арганізуе “цёплыя прасторы” для асобаў, якія не могуць сабе дазволіць абаграванне памяшканняў. П...

Top