Тарніелі пра сустрэчу папы з ахвярамі гвалту - vatican news
Тарніелі пра сустрэчу папы з ахвярамі гвалту - vatican news"
Play all audios:
Кранальнай сустрэчы Святога Айца з ахвярамі насілля ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга прысвяціў сваю аўтарскую калонку на партале Vatican News Андрэа Тарніелі. АЛЯКСАНДР ПАНЧАНКА – VATICAN
NEWS “Ад сваёй першай прамовы ў Кіншасе папа Францішак прасіў свет не закрываць вочы, вушы і вусны на тое, што адбываецца ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і ва ўсёй Афрыцы”, - заўважыў
галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ. Прысутныя на сустрэчы Святога Айца з ахвярамі гвалту змаглі пачуць сведчанні “нечалавечай лютасці канфліктаў і насілля”, якія трываюць на ўсходзе краіны,
спакутаванай ад этнічных і тэрытарыяльных войнаў – канфліктаў, звязаных з валоданнем зямлёй і “святатацкай нянавісцю тых, хто забівае ў імя фальшывага бога”. Тарніелі падкрэсліў, што толькі
слёзы і маўчанне маглі суправаджаць аповеды, якія былі прадстаўлены Папу: малады чалавек расказаў, як, апранутыя ў ваенную форму людзі, забілі і рассяклі на кавалкі яго бацьку і выкралі яго
маці; маладая жанчына распавяла, як у пятнаццацігадовым узросце была выкрадзена баевікамі і на працягу дзевятнаццаці месяцаў падвяргалася сексуальнаму гвалту з боку іх камандзіра – яна
здолела ўцячы, будучы цяжарнай, і цяпер стаяла перад Святым Айцом з дзвюма блізняткамі, сваімі дочкамі. Іншая жанчына распавяла, што была выкрадзена ў шаснаццацігадовым узросце,
выкарыстоўвалася баевікамі як сексуальная рабыня і прымушалася да канібалізму... “Толькі цішыня і слёзы. Францішак быў уражаны і расчулены. Ён паўтараў імя Езуса, бо “з Ім зло ўжо не мае
апошняга слова над жыццём... З Ім кожная магіла можа ператварыцца ў калыску, кожнае выпрабаванне – у пасхальны сад”. З Ім можа адрадзіцца надзея “для тых, хто зведаў зло і нават для тых, хто
яго ўчыніў”, - напісаў Андрэа Тарніелі. “Ахвяры, якія задзейнічаны ў працэсе прабачэння і прымірэння, паклалі сімвалы сваіх пакут – мачэтэ, цыноўку, некалькі цвікоў – пад вялікае
Укрыжаванне, якое стаяла побач з Папам... Цяжка нават уявіць магчымасць прабачэння, пачуўшы іх словы і акіян гвалту, пакут і прыніжэнняў, якія яны перажылі. Калі гэта адбываецца, то з чыстай
ласкі. Зрабіць гэта можа дазволіць толькі цуд. Калі сонца заходзіла над Кіншасай мы былі сведкамі гэтага цуду, магчымага для тых, хто жыве Тым, які зрабіў магілу пачаткам новай гісторыі”, -
падзяліўся сваім сведчаннем галоўны рэдактар СМІ Святога Пасаду.
Trending News
Францішак заклікаў да міру і даравання даўгоў у 2025 годзе - vatican newsУ пасланні на Сусветны дзень міру 2025 года Папа заклікаў да глабальнай салідарнасці і стварэння новай фінансавай сістэм...
Еўрадэпутатка Карын Карлсбро: Санкцыйны спіс супраць рэжыму Лукашэнкі павінен быць пашыраныДэпутатка Еўрапейскага парламента ад Швэцыі Карын Карлсбро у інтэрв'ю Charter97.org пракаментавала ўжо ўведзеныя і рыхта...
Фінансы Ватыкана і пандэмія: дэфолту няма, але ёсць складанасціСвяты Пасад нельга параўноўваць з прадпрыемствам, і яго мэта – не атрыманне прыбытку, - звярнуў увагу кс. Хуан Антоніа Г...
Кардынал з Ватыкана з сінадальным візітам у ЛіванеУ прысутнасці Апостальскага нунцыя ў Ліване і біскупаў-маранітаў, якія прыбылі з дыяспары на свой штогадовы Сінод, госць...
Нунцыятура ў Кіеве пра падзеі ва ўкраінскім праваслаўіТой факт, што некаторыя ватыканскія інфармацыйныя рэсурсы паведамілі аб стварэнні Праваслаўнай Царквы Украіны, не з’яўля...
Latests News
Тарніелі пра сустрэчу папы з ахвярамі гвалту - vatican newsКранальнай сустрэчы Святога Айца з ахвярамі насілля ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга прысвяціў сваю аўтарскую калонку на...
Францішак: адкрыць сэрцы на бежанцаў - vatican newsАдкрыць сэрцы на бежанцаў заклікаў Францішак на заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая 20 чэрвеня ...
Гурт «ногу свело! » выдаў кліп з кадрамі беларускіх пратэстаў5 * 8.10.2020, 8:33 * 73,600__ Найбліжэйшым часам гурт дасць канцэрты ў Пецярбургу і Маскве. Вядомы расейскі рок-гурт «Н...
Святы Пасад у юбілей Stella Maris: маракам трэба вярнуцца дамоўПрэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека звярнуў увагу на новыя праблемы, з якімі сутыкнулася марс...
Кардынал пра чацвёртую, пяцідзясятніцкую, форму быцця Касцёлам"Быць разам у дарозе, разам маліцца і разам працаваць” – такая формула Францішка, - адзначыў кардынал Курт Кох. Асабліва...