Папа едзе ў марсэль: візіт мае шырокія мэты - vatican news

Vaticannews

Папа едзе ў марсэль: візіт мае шырокія мэты - vatican news"

Play all audios:

Loading...

22 верасня 2023 года Папа Францішак накіруецца ў французскі Марсэль з двухдзённым візітам. Падкрэсліваецца, што падарожжа мае выключна пастырскі характар. ЯН ГЛІНСКІ Мэта візіту – удзел у


завяршэнні Трэцім саміце краін Міжземнамор’я (Rencontres Mediterraneennes). У межах мерапрыемства Святы Айцец узначаліць цэлебрацыю святой Імшы на стадыёне футбольнага клуба _Алімпік


Марсэль_ з удзелам каля 60 тысяч вернікаў. Аднак, зразумела, што Папа не можа заставацца толькі госцем на сустрэчы моладзі і рэлігійных лідараў з краін Міжземнаморскага басейна. Партовы


горад Марсэль атаясамліваецца з адкрытасцю, але адначасова са злачыннасцю і грамадскімі канфліктамі. Менавіта тут Пантыфік засяродзіцца на праблемах і магчымасцях рэгіёна адносна пытанняў


міграцыі. Паводле праграмы, праз некалькі гадзін пасля прыбыцця Папа сустрэнецца з духавенствам і кансэкраванымі асобамі, каб падбадзёрыць мясцовы Каталіцкі Касцёл, які моцна пацярпеў ад


скандалаў з прычыны сексуальных злоўжыванняў. Завершыцца першы дзень папскага візіту ўдзелам у цырымоніі ўшанавання памяці каля помніка _Ахвярам і героям мора_, які ўжо стагоддзе стаіць пры


ўваходзе ў порт. Францішак, які сам паходзіць з вялікага партовага горада Буэнас-Айрэс, добра ведае рэаліі жыцця людзей мора. Але чакаецца, што ў Марсэлі ён успомніць не толькі маракоў, якія


загінулі пры выкананні службовых абавязкаў, але і многія тысячы мігрантаў, якія страцілі жыццё ў моры. Нявыключана, што падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Францыі Пантыфік закране палітычна


вострае пытанне мігрантаў на італьянскім беразе, колькасць якіх драматычна расце. Нагадаем, Старшыня Савета Міністраў Італіі заклікала Францыю і іншыя краіны адкрыць свае порты для людзей з


Паўночнай Афрыкі, якія апынуліся ў Італіі. Варта адзначыць, што кардынал Жан-Марк Авелін, арцыбіскуп Марсэля, выказаўся на прэс-канферэнцыі адносна “гістарычнай памяці аб мірным і плённым


суіснаванні ў Міжземнамор'і”, якую “многія людзі хочуць сцерці і замест гэтага навязаць уласную ідэалогію і страх перад іншымі”. “Але мы выступаем за тое, што, нягледзячы на ўсе


рэальныя пагрозы, ёсць і добрае”, – дадаў іерарх. Акрамя прыватнай сустрэчы з Папам, Эмануэль Макрон таксама плануе прыняць удзел у святой Імшы, падчас якой разам з прысутнымі пачуе зварот


Святога Айца.  


Trending News

Профиль: a3579753a

Подтверждение удаления Вы можете удалить не более пяти своих рецензий. После удаления этой рецензии у вас останется возм...

Святы пасад просіць ануляваць даўгі афрыканскіх краін - vatican news

Святы Пасад падтрымлівае ініцыятыву па ануляванні даўгоў афрыканскіх краін, - заявіў кардынал Пітэр Тарксан падчас вэбін...

«цяпер кожны з нас бэтман! »

© 1998–2025 _Х_артыя_’97_ www.charter97.org Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на прэс-цэнтр Хартыi'97 абав...

Віцебск выйшаў на марш герояў

© 1998–2025 _Х_артыя_’97_ www.charter97.org Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на прэс-цэнтр Хартыi'97 абав...

Сан-марино'88: адриан кампос

100 МГНОВЕНИЙ ИСТОРИИ. Зимний проект F1News.Ru Дата: 1 мая 1988 года Место: Имола (Гран При Сан-Марино) ФАБУЛА Ровно за ...

Latests News

Як беларусам абараніцца ад брытанскага штаму каранавіруса?

6 * 12.03.2021, 9:58 * 9,066__ Лекар-інфекцыяніст распавёў пра новую эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне. У Беларусі выяў...

У менску сёння зноў - камунальныя нз

21 * 21.01.2021, 20:10 * 23,736__ Патопы ў менскіх пад'ездах і гарачая рака на Ясеніна. Сёння ў Менску быў патоп ад...

Апублікаваны папскія малітоўныя інтэнцыі на 2021 г. - vatican news

Абвешчаны Папскія малітоўныя інтэнцыі на 2021 г. Францішак просіць маліцца, між іншым, за місіянерскую прыхільнасць верн...

Сан-марино'88: адриан кампос

100 МГНОВЕНИЙ ИСТОРИИ. Зимний проект F1News.Ru Дата: 1 мая 1988 года Место: Имола (Гран При Сан-Марино) ФАБУЛА Ровно за ...

Святы пасад і аўстрыя абнавілі маёмаснае пагадненне - vatican news

Аўстрыйская Рэспубліка павялічыла штогадовыя кампенсацыйныя выплаты Каталіцкаму Касцёлу з прычыны інфляцыі на 3,5 млн еў...

Top