Як беларусам абараніцца ад брытанскага штаму каранавіруса?

Charter97

Як беларусам абараніцца ад брытанскага штаму каранавіруса?"

Play all audios:

Loading...

6 * 12.03.2021, 9:58 * 9,066__ Лекар-інфекцыяніст распавёў пра новую эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне. У Беларусі выяўлена некалькі першых выпадкаў інфікавання брытанскім штамам COVID-19.


Гэты штам больш заразны, чым тыя, што распаўсюджваліся раней, гэта значыць можа перадавацца лягчэй і распаўсюджвацца хутчэй. Акрамя таго, папярэднія вынікі даследаванняў дазваляюць выказаць


здагадку павелічэнне цяжкасці цячэння і імавернасці смяротнага зыходу пры каранавіруснай інфекцыі, выкліканай гэтым штамам. Інфекцыяніст МІКІТА САЛАВЕЙ распавёў tut.by, чаго нам чакаць ад


новага варыянту віруса. Першыя ўзоры брытанскага штаму беларускія спецыялісты знайшлі ў людзей, якія прыехалі з-за мяжы - Польшчы, Украіны, Егіпта. Яшчэ некалькі станоўчых узораў атрыманы ў


інфікаваных на тэрыторыі краіны. - Сёння ёсць тры варыянты каранавіруса, якія маюць значныя мутацыі, а ўсяго варыянтаў мутацый існуюць ужо тысячы. Тры - гэта брытанскі, паўднёваафрыканскі і


бразільскі. Менавіта яны маюць пэўную значнасць з клінічных і эпідэміялагічных пазіцый. Па-першае, гэта варыянты віруса, якія хутчэй распаўсюджваюцца, лічыцца, што іх кантагіёзнасць можа


быць вышэйшай на 50-70%. Па-другое, ёсць некаторыя даследаванні, якія паказваюць, што, магчыма, захворванне, выкліканае такім штамам, будзе працякаць больш цяжка і смяротнасць будзе


вышэйшай. Аднак калі з кантагіёзнасцю усё зразумела, то даследаванні, датычныя асаблівасцяў клінічнага цячэння каранавіруснай інфекцыі, выкліканай брытанскім штамам віруса, супярэчлівыя.


Сказаць адназначна пакуль нельга: частка работ дэманструе павелічэнне цяжару інфекцыі і падвышэнне смяротнасці, а частка - не, - кажа Мікіта Салавей. - З ВАШЫХ АЦЭНАК, ПРАЗ НОВЫ ШТАМ ЦІ МОЖА


БЫЦЬ СКАЧОК КОЛЬКАСЦІ ІНФІКАВАНЫХ ЗА ДЗЕНЬ? - Далей можа быць ўздым. У некаторых краінах свету з'яўленне мутантных варыянтаў віруса істотна змяніла эпідэміялагічную сітуацыю з COVID-19


у горшы бок, нягледзячы на ўсе меры інфекцыйнага кантролю, якія выкарыстоўваюцца. Інфекцыяніст упэўнены, што людзям па-ранейшаму трэба строга пільнавацца правілаў сацыяльнага


дыстанцыявання, мыць рукі, насіць маскі. - Насіць зараз маскі на дварэ, калі вы знаходзіцеся на свежым паветры і не кантактуеце з іншымі людзьмі побач, - бессэнсоўна. Вірус хутка гіне ў


навакольным асяроддзі пры нізкіх тэмпературах. Галоўнае іх насіць у памяшканнях, у грамадскім транспарце, там, дзе вялікая колькасць людзей у замкнёнай прасторы, а тэмпература паветра


блізкая да пакаёвай. Рэспіратары павінны рэзервавацца для медыцынскіх работнікаў, звычайным людзям, якія не зазнаюць экспазіцыі вялікай колькасцю ўзбуджальніка, яны ў прынцыпе не патрэбныя.


Дастаткова нават тканкавай маскі. У масцы мы найперш абараняем іншых, калі самі захварэлі, і ў нейкай меры абараняемся ад іншых крыніц інфекцыі, да таго ж, калі ў нас на твары маска, мы не


чапаем рукамі свае слізістыя, няма спакусы дакрануцца да рота, носа. - ЦІ ТРЭБА ПРЫШЧАПЛЯЦЦА АД КАРАНАВІРУСА НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА ТОЕ, ШТО З'ЯЎЛЯЮЦЦА НОВЫЯ ШТАМЫ ВІРУСА? КАЖУЦЬ, ШТО ВАКЦЫНА


ЎСЁ АДНО АБАРАНЯЕ. - Наша пазіцыя - адназначна варта прышчапляцца. Мутацыя не мяняе цалкам склад S-пратэіна - бялок, які неабходны для звязвання віруса з асноўным рэцэптарам пры пранікненні


ў клетку і менавіта да якога ўтворацца антыцелы пасля вакцынацыі. Сам па сабе антыген S-пратэін мае мноства эпітапаў - гэта асобныя маленькія ўчасткі антыгена. І антыцелы ўтвараюцца да


кожнага з эпітапаў. Напрыклад, S-пратэін мае 15 эпітапаў, а мутацыя змяняе толькі максімум 2 ці 3 з іх, пры гэтым астатнія 12-13 эпітапаў застануцца ранейшымі, да іх у выніку вакцынацыі ўсё


адно ўтворацца антыцелы. Вакцына істотна ў эфектыўнасці не страціць, асабліва ў плане прадухілення цяжкіх формаў захворвання. Першачарговая мэта вакцынацыі - не столькі не дапусціць развіццё


любой формы інфекцыі, колькі не дапусціць развіццё ў чалавека цяжкай формы захворвання. І ў гэтым плане вакцына будзе працаваць нават пры з'яўленні ўсё больш новых мутантных варыянтаў


каранавіруса. PATREON Падтрымайце сайт падпісвайцеся на канал ТАКСАМА САЧЫЦЕ ЗА АКАЎНТАМІ CHARTER97.ORG У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ


Trending News

Профиль: a3579753a

Подтверждение удаления Вы можете удалить не более пяти своих рецензий. После удаления этой рецензии у вас останется возм...

Святы пасад просіць ануляваць даўгі афрыканскіх краін - vatican news

Святы Пасад падтрымлівае ініцыятыву па ануляванні даўгоў афрыканскіх краін, - заявіў кардынал Пітэр Тарксан падчас вэбін...

«цяпер кожны з нас бэтман! »

© 1998–2025 _Х_артыя_’97_ www.charter97.org Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на прэс-цэнтр Хартыi'97 абав...

Віцебск выйшаў на марш герояў

© 1998–2025 _Х_артыя_’97_ www.charter97.org Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на прэс-цэнтр Хартыi'97 абав...

Францішак: бог глядзіць на шчодрасць, з якой служым яму - vatican news

Адчуваць радасць паклікання да працы на карысць Божага Валадарства, - заклікаў Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на ...

Latests News

Як беларусам абараніцца ад брытанскага штаму каранавіруса?

6 * 12.03.2021, 9:58 * 9,066__ Лекар-інфекцыяніст распавёў пра новую эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне. У Беларусі выяў...

У менску сёння зноў - камунальныя нз

21 * 21.01.2021, 20:10 * 23,736__ Патопы ў менскіх пад'ездах і гарачая рака на Ясеніна. Сёння ў Менску быў патоп ад...

Апублікаваны папскія малітоўныя інтэнцыі на 2021 г. - vatican news

Абвешчаны Папскія малітоўныя інтэнцыі на 2021 г. Францішак просіць маліцца, між іншым, за місіянерскую прыхільнасць верн...

Сан-марино'88: адриан кампос

100 МГНОВЕНИЙ ИСТОРИИ. Зимний проект F1News.Ru Дата: 1 мая 1988 года Место: Имола (Гран При Сан-Марино) ФАБУЛА Ровно за ...

Святы пасад і аўстрыя абнавілі маёмаснае пагадненне - vatican news

Аўстрыйская Рэспубліка павялічыла штогадовыя кампенсацыйныя выплаты Каталіцкаму Касцёлу з прычыны інфляцыі на 3,5 млн еў...

Top