Пантыфік у Дзень пажылых: маладыя і старыя павінны расці разам

Vaticannews

Пантыфік у Дзень пажылых: маладыя і старыя павінны расці разам"

Play all audios:

Loading...

У Эўхарыстыі ў базіліцы святога Пятра прынялі ўдзел каля 8000 вернікаў, сярод іх шматлікія пажылыя людзі, бабулі і дзядулі з дзецьмі і ўнукамі, пастаяльцы дамоў састарэлых, сталыя людзі,


якія ўдзельнічаюць у жыцці Касцёла.


У гаміліі Святы Айцец нагадаў, што Езус распавядае нам пра Валадарства Божае з дапамогай прыпавесцей – простых апавяданняў, якія даходзяць да сэрца кожнага слухача. Вобразная мова гэтых


аповедаў нагадвае мову бабуль і дзядуль, якія, трымаючы ўнукаў на каленях, перадаюць ім жыццёвую мудрасць. У ІІІ Сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей Францішак прапанаваў


перачытаць тры евангельскія прыпавесці, аб'яднаныя тэмай сумеснага росту.


Першая прыпавесць пра пшаніцу і каласоўнік, якія растуць разам на адным полі (Мц 13, 24-30), дапамагае нам рэалістычна зірнуць на гісторыю чалавецтва, памятаючы, што ў жыцці кожнага чалавека


святло і цень, любоў і эгаізм, дабро і зло “пераплецены да такой ступені, што здаюцца непадзельнымі”, - зазначыў Папа.


На пытанне аб тым, як паводзіць сябе, калі мы бачым, што ў свеце суіснуюць пшаніца і каласоўнік, Езус дае адказ: пакінуць “расці разам тое і другое аж да жніва” (Мц 13, 30). Такім чынам, Бог


заклікае нас праяўляць цярпенне і міласэрнасць ў адносінах да іншых у сям'і, Касцёле і грамадстве, заўсёды памятаць, што канчатковая перамога над злом - гэта, па сутнасці, праца Бога. А мы,


пераадольваючы спакусу аддзяліць пшаніцу ад каласоўніка, закліканы высветліць, як і калі лепш дзейнічаць, - сказаў Святы Айцец.


На думку Францішка, пажылыя людзі, бабулі і дзядулі прайшлі доўгі жыццёвы шлях, у іх за плячыма шмат выдатных дасягненняў, але таксама і паразы, памылкі. Сёння Пан прапануе нам адмовіцца ад


шкадавання і раскаяння, і паглядзець на добрае зерне, якое прарасло на жыццёвым шляху. Старасць – гэта благаслаўлёны час, час прымірэння, час упэўненай надзеі на тое, што добрае зерне,


пасеянае Богам, пераможа каласоўнік, якім д'ябал хацеў забрудзіць нашы сэрцы, - лічыць Святы Айцец.


У другой прыпавесці Езус параўноўвае Валадарства Нябеснае з гарчычным зернем. Калі гэтае зерне вырасце, яно "бывае вышэйшым за іншыя расліны і становіцца дрэвам, так што прылятаюць птушкі


нябесныя і гняздзяцца ў галінах яго" (Мц 13, 32). Мы таксама прыходзім у свет маленькім насеннем, потым сталеем, сілкуемся надзеямі, рэалізуем праекты і мары, самая прыгожае з якіх – жыць не


для сябе, а для іншых, даваць цень і месца для гнязда, як тое старое дрэва, - зазначыў Папа.


На думку Пантыфіка, бабулі і дзядулі нагадваюць прыгожыя пышныя дрэвы, у якіх дзеці і ўнукі ўюць свае гнёзды. Нам патрэбны новы альянс моладзі і пажылых людзей, каб у плённым абмене спазнаць


прыгажосць жыцця, пабудаваць братэрскае грамадства, стварыць у Касцёле ўмовы для дыялогу паміж традыцыямі і інавацыямі Святога Духу.


Нарэшце, у трэцяй прыпавесці змешваюцца і растуць разам закваска і мука (Мц 13, 33). Дзеяслоў змешвацца азначае сумеснае жыццё, сустрэчы, абдымкі, выхад па-за межы свайго я, каб далучыцца да


іншых (Evangelii gaudium, 87). Усё гэта перамагае індывідуалізм і эгаізм, дапамагае нам стварыць больш чалавечны і братэрскі свет, - заўважыў Францішак.


Такім чынам, Слова Божае заклікае нас не маргіналізаваць старэйшых, не забывацца на пажылых, не дазваляць рынку аднесці іх да "непрадуктыўных адкідаў", каб не здарылася так, што, апантана


пераследуючы міфы аб эфектыўнасці і прадукцыйнасці, мы сталі няздольнымі запавольвацца і суправаджаць тых, хто з усіх сіл спрабуе не адставаць. “Калі ласка, давайце змешвацца і расці разам”,


- заахвоціў вернікаў Святы Айцец.


“Давайце слухаць, размаўляць, падтрымліваць адзін аднаго. Давайце не забываць пра бабуль, дзядуль і пажылых: іх пяшчота не раз уздымала нас, вяртала на шлях, дазваляла адчуць сябе любімымі”,


- нагадаў Папа, дадаючы, што мы не можам выкрэсліць старых са спісу нашых прыярытэтаў, таму што яны ахвяравалі сабой дзеля нас. “Давайце расці разам, рухацца наперад разам, і хай Пан


благаславіць наш шлях”, - завяршыў сваю гамілію Святы Айцец.


Trending News

Францішак заклікаў да міру і даравання даўгоў у 2025 годзе - vatican news

У пасланні на Сусветны дзень міру 2025 года Папа заклікаў да глабальнай салідарнасці і стварэння новай фінансавай сістэм...

Фінансы Ватыкана і пандэмія: дэфолту няма, але ёсць складанасці

Святы Пасад нельга параўноўваць з прадпрыемствам, і яго мэта – не атрыманне прыбытку, - звярнуў увагу кс. Хуан Антоніа Г...

Еўрадэпутатка Карын Карлсбро: Санкцыйны спіс супраць рэжыму Лукашэнкі павінен быць пашыраны

Дэпутатка Еўрапейскага парламента ад Швэцыі Карын Карлсбро у інтэрв'ю Charter97.org пракаментавала ўжо ўведзеныя і рыхта...

Абвешчаны лаўрэаты прэміі ратцынгера 2024 - vatican news

Прэмію Ратцынгера – адну з самых прэстыжных узнагародаў у галіне тэалогіі – сёлета атрымаюць ірландска-амерыканскі тэола...

Кардынал з Ватыкана з сінадальным візітам у Ліване

У прысутнасці Апостальскага нунцыя ў Ліване і біскупаў-маранітаў, якія прыбылі з дыяспары на свой штогадовы Сінод, госць...

Latests News

Пантыфік у Дзень пажылых: маладыя і старыя павінны расці разам

У Эўхарыстыі ў базіліцы святога Пятра прынялі ўдзел каля 8000 вернікаў, сярод іх шматлікія пажылыя людзі, бабулі і дзяду...

Беларусы Санкт-Пецярбурга 88 дзень запар выходзяць на пратэст

Беларусы Санкт-Пецярбурга 88 дзень запар выходзяць на пратэст24.11.2020, 21:2812,613 Відэафакт.Беларусы Санкт-Пецярбурга...

Зацверджаны баланс Святога Пасаду за 2020 г.

На асамблеі ў Ватыкане таксама прысутнічалі кардынал П'етра Паралін, Дзяржаўны сакратар Яго Святасці, кс. Хуан Антоніа Г...

Беларуская праграма Vatican News 09.10.2022

Падкасты Беларуская праграма Vatican News 09.10.2022 Your browser does not support the audio element Твой уклад у вяліку...

Беларуская праграма Vatican News 29.11.2020

Падкасты Беларуская праграма Vatican News 29.11.2020 Your browser does not support the audio element Твой уклад у вяліку...

Top