Чаму «пагоня» пераможа: пяць фактаў пра герб беларусі

Charter97

Чаму «пагоня» пераможа: пяць фактаў пра герб беларусі"

Play all audios:

Loading...

8 * 22.03.2021, 18:51 * 11,728__ Па-першае, гэта прыгожа. Артыкул «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг vs афіцыйная сімволіка» апублікаваны на сайце журналіста ВЯЧАСЛАВА РАДЗІВОНАВА. Прыводзім


яго цалкам: - Беларускія ідэолагі б'юцца над праблемай: як прывучыць моладзь паважаць афіцыйную сімволіку і падолець ідэалагічных апанентаў - тых, хто выкарыстоўвае герб «Пагоня» і


бел-чырвона-белы сцяг. Але нічога ў «чыноўнікаў і кіраўнікоў» не атрымаецца: актыўная частка грамадства даўно вызначылася з сімволікай. «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг па ўсіх паказчыках


лепшыя за чырвона-зялёнае палатно і герба з кветачкамі. СТЫЛЬ Ну, па-першае, гэта прыгожа! Герб «Пагоня» густоўны, лёгкі і зразумелы. Сучасная версія герба, створаная групай мастакоў на чале


з УЛАДЗІМІРАМ КРУКОЎСКІМ, лёгка запамінаецца і згадваецца. «У гербе няма нічога лішняга, нават дзіця можа намаляваць. Мы ж і імкнуліся да гэтага, каб ён быў па сваёй графіцы даступны


ўсім!», - тлумачыць адзін з аўтараў эскізу. Гэта ж тычыцца бел-чырвона-белага сцяга: ён вельмі просты і стыльны. Акрамя таго, ён функцыянальны: яго не павесіш ўверх нагамі, як часта бывае з


цяперашнім сцягам. Ды і наогул, ці можна назваць афіцыйныя сімвалы прыгожымі? Чырвоны і зялёны дрэнна спалучаюцца, а гэты кантраст дапаўняе невыразны арнамент. А памятаеце вы, колькі каласоў


на гербе і з якога боку якія кветкі намаляваныя? 1:0 на карысць «Пагоні»! ГІСТОРЫЯ Сімвал «Пагоня» існуе больш за тысячу гадоў. Упершыню афіцыйна ён згадваецца ў 1278 годзе, як сімвал князя


Нарымонта, а з канца XIV стагоддзя вершнік адлюстроўваўся на пячатках Ягайлы і Вітаўта. Сама ж назва «Пагоня» замацавалася за гербам у XVI стагоддзі. Увогуле, гісторыя даўняя і багатая.


Бел-чырвона-белы сцяг - лагічны працяг герба, сфармаваны праз інверсію колераў герба. Акрамя таго, варыянт белага сцяга з чырвоным крыжам Святога Георгія выкарыстоўваўся яшчэ 500 гадоў таму.


А што ж чырвона-зялёнае палотнішча? Яно было прыхапкам прыдуманае ў 1951 годзе. Герб з'явіўся крыху раней, як варыяцыя сімвала РСФСР, і першапачаткова ад яго адрозніваўся толькі


надпісам БССР. Увогуле, 2:0. КАНФЛІКТЫ Улюбёным довадам апанентам бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» з'яўляецца той факт, што яны выкарыстоўваліся ў перыяд нямецкай акупацыі як


адметныя знакі калабарацыяністаў. Сапраўды гэтак жа выкарыстоўваўся расейскі трыкалор рознымі ўзброенымі фармаваннямі, якія ваявалі на баку Трэцяга рэйха на тэрыторыі Расеі. Чаго ж там


ветэраны не абураюцца? Нацыянальныя сцягі большасці акупаваных нямецкімі войскамі краін Еўропы выкарыстоўваліся нацысцкімі ўладамі пры стварэнні сімвалаў калабарацыйных фармаванняў, што


толькі пацвярджае факт таго, што менавіта «Пагоня» ўважалася нацыянальным сімвалам у Беларусі. 3:0. СЭНС Каб патлумачыць значэнне чырвона-зялёнага сцяга давялося ў 1996 годзе нават асобны


конкурс праводзіць. У выніку чаго толькі туды не напхалі: і пра «панавальнае становішча чырвонага колеру ў СССР» напісалі, і «племя дрыгавічоў» успомнілі, і «вясновае абуджэнне прыроды пасля


зімы» прыплялі. А які яшчэ можа быць сэнс у нашчадка малюнка з лозунгам «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся»? З «Пагоняй» усё проста: узброены вершнік - сімвал абароны краіны ад ворагаў. У


сцяга ж ёсць прыгожая легенда пра параненага князя і скрываўленую павязку, якая стала сцягам у бітве з ворагам. 4:0! ГЕРАЛЬДЫКА Шчыт - асноўны элемент любога герба. На большасці гербаў краін


Еўропы, уключаючы ўсе суседнія краіны, шчыт прысутнічае на малюнку. Але, вядома, ёсць адваротныя прыклады: Беларусь і, напрыклад, Македонія. Афіцыйныя сімвалы гэтых краін заснаваны на гербе


СССР, які не адпавядае правілам класічнай геральдыкі. Але нават македонцы дадумаліся прыбраць чырвоную пяціканцовую зорку як сімвал камунізму, а ў нас яна вісіць і далей. Паглядзіце на


сцягі Еўропы: практычна ўсе аформленыя ў адным стылі, як і бел-чырвона-белы сцяг. Чарговы плюс у скарбонку нашых нацыянальных сімвалаў. PATREON Падтрымайце сайт падпісвайцеся на канал


ТАКСАМА САЧЫЦЕ ЗА АКАЎНТАМІ CHARTER97.ORG У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ


Trending News

Святы айцец моліцца за ахвяр канфліктаў і няшчасных выпадкаў - vatican news

Папа моліцца за мір у краінах Лацінскай Амерыкі, дзе трываюць канфлікты. Сітуацыю ў Венесуэле ён назваў “сур’ёзнай”. Фра...

Арцыбіскуп тадэвуш кандрусевіч правёў імшу на падляшшы на беларускай мове

© 1998–2025 _Х_артыя_’97_ www.charter97.org При использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обяз...

Святы айцец падзякаваў багародзіцы за падарожжа ў марсэль - vatican news

Па вяртанні з Марсэля Францішак здзейсніў традыцыйны візіт у рымскую базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб падзякаваць Найсв...

Епіскапат зша заклікае да малітвы за касцёл у беларусі - vatican news

Да малітвы за перамогу міру і справядлівасці ў Беларусі ад імя епіскапату ЗША, вернікаў і ўсіх людзей добрай волі заклік...

Пантыфік: не паддацца спакусе улады і грошай - vatican news

Касцёл заўсёды развіваецца “паміж Божым суцяшэннем і пераследам з боку свету”: каб перамагаць, трэба спадзявацца на Пана...

Latests News

Чаму «пагоня» пераможа: пяць фактаў пра герб беларусі

8 * 22.03.2021, 18:51 * 11,728__ Па-першае, гэта прыгожа. Артыкул «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг vs афіцыйная сімволік...

Франкфурт-на-Майне

Перейти к содержаниюПерейти к главному менюК другим проектам DWПоследние видеоПоследние аудиоРегионыРоссияУкраинаБеларус...

Пружаны за новую беларусь

* 14.09.2020, 22:41 * 16,150__ Фотофакт. Молодежь Пружан Брестской области поддержала протесты белорусов. Молодые люди в...

Святы айцец падзякаваў багародзіцы за падарожжа ў марсэль - vatican news

Па вяртанні з Марсэля Францішак здзейсніў традыцыйны візіт у рымскую базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб падзякаваць Найсв...

Святы айцец моліцца за ахвяр канфліктаў і няшчасных выпадкаў - vatican news

Папа моліцца за мір у краінах Лацінскай Амерыкі, дзе трываюць канфлікты. Сітуацыю ў Венесуэле ён назваў “сур’ёзнай”. Фра...

Top