Кардынал: злачынцы ў судзе – гэта пачатак адраджэння - vatican news

Vaticannews

Кардынал: злачынцы ў судзе – гэта пачатак адраджэння - vatican news"

Play all audios:

Loading...

Справядлівасць – гэта імя Бога, каб мы ведалі, што нельга прыгнятаць іншых, трэба паважаць адно аднаго і ставіцца адно да аднаго як да братоў, - падкрэсліў кардынал Дыёдонэ Нзапалаінга.


АЛЯКСАНДР АМЯЛЬЧЭНЯ - VATICAN NEWS Іерарх пракаментаваў першы працэс у Спецыяльным крымінальным судзе ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, які пачаўся на мінулым тыдні. За злачынствы


генацыду нясуць адказнасць трое членаў адной з асноўных узброеных груповак, якія гадамі тэрарызуюць жыхароў краіны. Трыбунал быў створаны самой ЦАР яшчэ ў 2015 годзе. Ён мае як нацыянальнае,


так і міжнароднае прадстаўніцтва. Фінансаванне ажыццяўляецца ААН, Еўрасаюзам і ЗША. У ім разглядаюцца злачынствы супраць чалавечнасці і ваенныя злачынствы, учыненыя з 2003 года. Іса Салет


Адум, Усман Яуба і Тахір Махамат – першыя тры асобы, якія тут апынуліся. Яны належаць да групоўкі 3R і адказваюць за забойства 46 мірных жыхароў у 2019 годзе. У размове з Vatican News


арцыбіскуп Бангі прызнаў, што грамадства доўга чакала пачатку працэсаў. Ён падкрэсліў, што пакаранне вінаватых – гэта першы крок да прымірэння, прабачэння і пабудовы нармальнага грамадства.


Толькі дзякуючы гэтаму людзі змогуць зноў размаўляць адно з адным і глядзець адно аднаму ў вочы. “Адна з самых важных нашых праблем – беспакаранасць. Калі людзі бяруць зброю, яны думаюць,


што яны ўсемагутныя. Між тым ніхто не стаіць вышэй за закон, і таму тут павінна ўмяшацца судовая сістэма, каб людзі зразумелі, што кожны адкажа за свае дзеянні. Дзеля дабра грамадства самыя


слабыя і ахвяры павінны бачыць, што злачынцы, крымінальнікі будуць арыштаваныя”, - сказаў кардынал Нзапалаінга.  


Trending News

Украінскі прэзідэнт можа забіць паліўны бізнэс таракана

19 * 20.02.2021, 20:59 * 18,554__ Па беларускіх партнёрах Медзведчука нанесены сур'ёзны ўдар. Прэзідэнт Украіны пад...

У Базіліцы Святога Паўла па-за мурамі адчынілі Святую Браму

Падзея адбылася падчас ранішняга эўхарыстычнага набажэнства. У сваёй гаміліі іерарх падкрэсліў асаблівую важнасць радасц...

Францішак на Імшы Божага Нараджэння: Юбілей – гэта час надзеі

У сваёй гаміліі Святы Айцец нагадаў Добрую навіну, якую абвясціў Анёл Божы: “Я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе ...

Францішак заклікаў да міру і даравання даўгоў у 2025 годзе - vatican news

У пасланні на Сусветны дзень міру 2025 года Папа заклікаў да глабальнай салідарнасці і стварэння новай фінансавай сістэм...

Беларуская праграма Vatican News 21.12.2019

Падкасты Беларуская праграма Vatican News 21.12.2019 Your browser does not support the audio element Твой уклад у вяліку...

Latests News

Кардынал: злачынцы ў судзе – гэта пачатак адраджэння - vatican news

Справядлівасць – гэта імя Бога, каб мы ведалі, што нельга прыгнятаць іншых, трэба паважаць адно аднаго і ставіцца адно д...

Ватыканскі прэфект перамог каронавірус - vatican news

Прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, кардынал Луіс Антоніа Тагле атрымаў негатыўны тэст на каронавірус, паведамілі...

Святы айцец да пілігрымаў: едзьце на сдм з радасцю і ўсе разам - vatican news

Смела адправіцца ў сумеснае падарожжа, напоўненае радасцю, - з такім пажаданнем звярнуўся Францішак да групы італьянскіх...

Папа да цэркваў: свет чакае ад нас агульнага сведчання евангелля - vatican news

Папа заклікаў хрысціян ва ўсім свеце змагацца з несправядлівасцю і сацыяльнымі падзеламі, быць больш адданымі справе мір...

У alma mater ушанавалі памяць Героя Беларусі

Тысячы беларусаў выйшлі сёння на акцыю памяці Героя Беларусі Рамана Бандарэнкі.У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтв...

Top