Святы айцец: абарона правоў чалавека – асаблівая місія хрысціян - vatican news
Святы айцец: абарона правоў чалавека – асаблівая місія хрысціян - vatican news"
Play all audios:
Францішак скіраваў пасланне да ўдзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі “Правы чалавека ў сучасным свеце: дасягненні, хібы, адмаўленне”, якая 10-11 снежня 2018 г. праходзіць у Рыме. Iншыя навіны
09/12/2018 70-годдзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека – гэта нагода, каб пацвердзіць гатоўнасць працягваць бараніць фундаментальныя правы і свабоды, лічыць Пастаянны назіральнік
Святога ... Форум быў арганізаваны Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, у супрацоўніцтве з Папскім грыгарыянскім універсітэтам, у 70-годдзе Усеагульнай дэкларацыі правоў
чалавека і 25-годдзе Венскай дэкларацыі і Праграмы дзеяння. У ім прымаюць удзел дыпламаты, акрэдытаваныя пры Святым Пасадзе, прадстаўнікі ААН, Савета Еўропы, Камісій епіскапатаў па пытаннях
справядлівасці і міра, навукоўцы, даследчыкі і грамадскія дзеячы. “З увагай назіраючы за нашым сучасным грамадствам, можна заўважыць шматлікія супярэчнасці, якія прымушаюць спытацца, ці
годнасць кожнага чалавека, урачыста абвешчаная 70 гадоў таму, сапраўдны роўная, прызнаецца, паважаецца, абараняецца, падтрымліваецца пры любых абставінах”, - напісаў Папа. Францішак нагадаў
пра існаванне шматлікіх форм несправядлівасці, якія “ўмацоўваюцца рэдукцыйна-антрапалагічнымі поглядамі і эканамічнай мадэллю, заснаванай на прыбытку, які не цураецца эксплуатацыі, адчужэння
і нават забойства чалавека”. “[У той час, як адна частка чалавецтва жыве ў раскошы, годнасць іншых людзей застаецца непрызнанай, пагарджанай, растаптанай, а іх фундаментальныя правы
ігнаруюцца ці парушаюцца]” , - падкрэсліў Святы Айцец. Папа ўзгадаў пра немаўлят, якім забараняюць прыйсці на свет; людзей, якія не маюць доступу да сродкаў, патрэбных для годнага жыцця;
тых, хто не мае магчымасці атрымаць належную адукацыю; несправядліва пазбаўленых працы ці прымушаных працаваць у няволі; вязняў, якія ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах, падвяргаюцца
катаванню, пазбаўляюцца магчымасці загладзіць сваю віну; ахвяр гвалтоўнага выкрадання і іх сем’і. Францішак звярнуў увагу на сітуацыю людзей, да якіх ставяцца з падазронасцю і пагардай, якія
пакутуюць ад нецярпімасці, дыскрымінацыі і насілля па прычыне расавай, этнічнай, нацыянальнай ці рэлігійнай прыналежнасці. “Не магу не ўзгадаць пра ўсіх, хто спазнае шматлікія парушэнні
сваіх фундаментальных правоў у драматычным кантэксце ўзброеных канфліктаў, у той час, калі бессаромныя гандляры смерцю ўзбагачаюцца за кошт крыві сваіх братоў і сясцёр”, - напісаў Святы
Айцец. Пантыфік заклікаў удзельнікаў форума на розных узроўнях бараніць правы ўсіх людзей, паколькі справядлівасць і салідарнасць – гэта асаблівая місія для кожнага хрысціяніна. Навіна ў
фармаце аўдыё
Trending News
Францішак спачувае ў сувязі са смерцю карэйскага кардынала - vatican newsПапа засмучаны смерцю кардынала Нікаласа Чонг Джын Сона, арцыбіскупа-мітрапаліта Сеўла на пенсіі. Іерарх адышоў у вечнас...
Францішак пра адвэнт: жыццё чалавека – пастаяннае чаканне - vatican newsПадчас агульнай аўдыенцыі Святы Айцец заахвоціў вернікаў плённа перажыць Адвэнт. Праз некалькі дзён у католікаў наступіц...
Віцебск выйшаў на марш герояўДолой Лукашенко!, 15:27, 13.09 Идём по всем городам!Верам, Можам, Пераможам!!! ДОЛОЙ САМОЗВАНЦА ЛУКАШЕНКО И ЕГО ПОЗОРНУЮ...
Беларуская праграма vatican news 16. 11. 2020 - vatican news__ The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the serv...
Фаціма: санктуарый стане больш экалагічным - vatican newsКіраўніцтва санктуарыя ў Фаціме ўводзіць шэраг экалагічных інвестыцый у межах праекту Laudato si’, якія адначасова накір...
Latests News
Святы айцец: абарона правоў чалавека – асаблівая місія хрысціян - vatican newsФранцішак скіраваў пасланне да ўдзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі “Правы чалавека ў сучасным свеце: дасягненні, хібы, а...
Папа: час пандэміі асабліва цяжкі для бяздомных - vatican newsМаліцца за людзей, якія не маюць даху над галавой, - заклікаў Папа на пачатку св. Імшы, якую 31 сакавіка 2020 г. цэлебра...
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правёў імшу на Падляшшы на беларускай мовеАрцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правёў імшу на Падляшшы на беларускай мове415.09.2020, 18:3916,392фота: racyja.com Iмша п...
Знакамітая бел-чырвона-белая нявеста прадаўжае выходзіць на акцыі ў кіевеБЕЛАРУСЫ,БРАВО!, 17:49, 21.12 Я ВОСХИЩАЮСЬ МОИМИ МОЛОДЫМИ И НЕМОЛОДЫМИ СООТЕЧЕСТВЕННИКАМИ !! Я ВСЕХ ВАС ЛЮБЛЮ, ЖЕЛАЮ ЗДО...
Святы Пасад фінансава дапаможа жыхарам Лацінскай АмерыкіІх адбор і аналіз адбыўся ў рамках штогадовага пасяджэння Адміністрацыйнай рады Фонду, якое праходзіла 29-30 ліпеня 2020...