Трыццаць гадоў таму ян павел іі асудзіў мафію - vatican news

Vaticannews

Трыццаць гадоў таму ян павел іі асудзіў мафію - vatican news"

Play all audios:

Loading...

9 мая 2023 года спаўняецца 30 гадоў з моманту прамовы Яна Паўла ІІ на Сіцыліі, у якой ён рэзка асудзіў мафію і нагадаў яе босам, што пасля смерці яны адкажуць за свае злачынствы перад Богам.


АЛЯКСАНДР АМЯЛЬЧЭНЯ - VATICAN NEWS Гэтыя словы ўрэзаліся ў сумленне сіцылійцаў і паклалі пачатак доўгаму працэсу, які працягваецца дагэтуль, - падкрэсліў арцыбіскуп Алесандра Даміяна, які 7


мая 2023 года ўзначаліў Эўхарыстыю ў памяць візіту святога Папы ў Агрыджэнта. “Тыя, у каго на сумленні столькі смерцяў, павінны разумець, што нельга забіваць невінаватых. Аднойчы Бог


сказаў: Не забі! І ні чалавек, ні нейкая чалавечая арганізацыя, мафія, не могуць змяніць або растаптаць гэты найсвяцейшы закон Божы - сказаў тады Ян Павел ІІ. - Гэты народ, сіцылійскі народ,


які так прывязаны да жыцця, народ, які любіць жыццё і дае жыццё, не можа жыць пад пастаянным ціскам цывілізацыі, якая яму супрацьстаіць, пад ціскам цывілізацыі смерці. Тут патрэбна


цывілізацыя жыцця. У імя Хрыста ўкрыжаванага і ўваскрослага, таго Хрыста, Які ёсць жыццём, дарогай і праўдай, я кажу адказным: навяртайцеся, бо аднойчы прыйдзе Божы суд”. Як распавёў


_Vatican News_ арцыбіскуп Агрыджэнта, гэтыя словы Ян Павел ІІ сказаў не толькі пад уражаннем ад унікальных пейзажаў Даліны Храмаў, якія сведчаць аб шматвяковай цывілізацыі, але і пасля таго,


што ён перажыў падчас сустрэчы з бацькамі забітай тры гады раней маладой законніцы Разарыі Анжэлы Ліваціна, якую затым Папа Францішак залічыў да благаслаўлёных. Варта нагадаць, што мафія


хутка ўсвядоміла магчымыя наступствы слоў Яна Паўла ІІ. Яе рэакцыя не прымусіла сябе чакаць. У ліпені 1993 года яна здзейсніла ў Рыме выбухі ў базіліцы святога Яна Латэранскага і касцёле


святога Георгія на Велабруме. У верасні таго ж года быў забіты ксёндз Піна Пулізі. З тых часоў мафія змяніла свае метады, але не перастала існаваць. Як сведчаць прызнанні мафіёзі і пратаколы


праслухоўвання, Ян Павел ІІ заставаўся для яе ворагам і пасля смерці.  


Trending News

Францішак пра адвэнт: жыццё чалавека – пастаяннае чаканне - vatican news

Падчас агульнай аўдыенцыі Святы Айцец заахвоціў вернікаў плённа перажыць Адвэнт. Праз некалькі дзён у католікаў наступіц...

Францішак спачувае ў сувязі са смерцю карэйскага кардынала - vatican news

Папа засмучаны смерцю кардынала Нікаласа Чонг Джын Сона, арцыбіскупа-мітрапаліта Сеўла на пенсіі. Іерарх адышоў у вечнас...

Францішак: адкрыць сэрцы на бежанцаў - vatican news

Адкрыць сэрцы на бежанцаў заклікаў Францішак на заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая 20 чэрвеня ...

Папа: няхай дух святы перамяняе нас, каб мы маглі змяніць свет - vatican news

Хрысціяне павінны разам несці мір, быць сведкамі Божай любові, якую выліў у наша сэрца Дух Святы, - заўважыў Папа ў відэ...

Беларуская праграма vatican news 16. 11. 2020 - vatican news

__ The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the serv...

Latests News

Трыццаць гадоў таму ян павел іі асудзіў мафію - vatican news

9 мая 2023 года спаўняецца 30 гадоў з моманту прамовы Яна Паўла ІІ на Сіцыліі, у якой ён рэзка асудзіў мафію і нагадаў я...

Святы айцец: бог не выракаецца нікога са сваіх дзяцей - vatican news

Святы Айцец уласнаручна напісаў ліст, адказваючы на некалькі пытанняў амерыканскага святара, які займаецца душпастырства...

«Мы не здадзімся!»: Менскія пенсіянеры выйшлі на акцыю пратэсту

Менскія пенсіянеры выйшлі на акцыю пратэсту. Людзі сабраліся на праспекце Дзяржынскага, ля мемарыяла «Памяць».«Мы не зда...

«барысаў не спіць»

* 16.10.2020, 18:50 * 13,821__ Як барысаўцы на прыклад менчукоў збіраюцца вечарамі ў дварах. Жыхары Барысава раз на тыдз...

Папа выказаў спачуванні бэнэдыкту xvi у сувязі са смерцю брата - vatican news

Францішак скіраваў спачуванні Бэнэдыкту XVI у сувязі са смерцю яго старэйшага брата, кс. Георга Ратцынгера. Ён запэўніў ...

Top