Дэкан калегіі кардыналаў пра палітыку святога пасаду ў кітаі - vatican news

Vaticannews

Дэкан калегіі кардыналаў пра палітыку святога пасаду ў кітаі - vatican news"

Play all audios:

Loading...

Кардынал Джавані Батыста Рэ падтрымаў палітыку Святога Пасаду адносна Кітая. Яго ліст, абнародаваны ў інтэрнэце, стаў рэакцыяй на пазіцыю кардынала Джозэфа Чэнь Жыцзюня па гэтым пытанні.


Дэкан Калегіі кардыналаў адхіляе крытыку біскупа-эмерыта Ганконга супраць нядаўняга дыпламатычнага збліжэння паміж Святым Пасадам і Кітайскай Народнай Рэспублікай. Курс Францішка ідзе па


лініі яго папярэднікаў, запэўніў кардынал Рэ. І Ян Павел II, і Бэнэдыкт XVI выступалі за дыялог, улічваючы сітуацыю католікаў у Кітаі. Дамова аб прызначэнні біскупаў, заключаная з кітайскім


урадам у 2018 г., нефармальна функцыянуе “больш за 20 гадоў”. Працэс падтрымліваў кожны з трох Пантыфікаў. У сваім лісце да Калегіі кардыналаў яе Дэкан нагадаў, што душпастырскія кіруючыя


прынцыпы для кітайскага духавенства, абнародаваныя Святым Пасадам у чэрвені, абараняюць веру ў складанай сітуацыі. “Сур’ёзныя заявы кардынала Чэня супраць курсу Папы балючыя, тым больш, што


Францішак заўсёды яго слухаў. Такія канфлікты дэманструюць, наколькі складаным з’яўляецца шлях Касцёла ў Кітаі”, - чытаем у лісце. Іерарх заклікае ўсіх кардыналаў цесна супрацоўнічаць з


Пантыфікам. Вызначыць колькасць католікаў у Кітайскай Народнай Рэспубліцы вельмі складана па некалькіх прычынах. Перш за ўсё, няма дакладнай статыстыкі адносна рэлігійнага жыцця, не толькі


хрысціянства. Эксперты кажуць пра 9-12 мільёнаў каталікоў – 1% ад усяго насельніцтва Паднябеснай, але паводле афіцыйных звестак іх колькасць не перавышае 6 мільёнаў. Адрозненні ў лічбах


распаўсюджваюцца і на іншыя сегменты жыцця Касцёла: па дадзеных вельмі інфармаванага ганконгскага Даследчага цэнтра Святога Духа, у Кітаі 138 каталіцкіх дыяцэзій, у тым ліку 116 “актыўных”,


тых, якія вядуць нейкую дзейнасць, і 22 “пасіўныя”, пра якія нічога не вядома. Між тым, Патрыятычная асацыяцыя кітайскіх католікаў, якая знаходзіцца пад кантролем уладаў, і афіцыйная,


таксама кантраляваная, Рада Біскупаў Кітая заяўляюць, што ў краіне дзейнічаюць 97 дыяцэзій. Паводле звестак Цэнтра Святога Духа, мясцовы Касцёл у 2019 г. годзе меў 67 біскупаў у “афіцыйным”


Касцёле і 37 – у “падпольным”, а афіцыйныя дадзеныя кажуць пра 60 дыяцэзіяльных і дапаможных біскупаў – у іх гаворка ідзе выключна пра “афіцыйны” або “патрыятычны” Касцёл. Паводле ацэнак, у


Кітаі каля 2,6 тыс. святароў, якія належаць да Патрыятычнай асацыяцыі кітайскіх католікаў, і звыш 1,4 тыс. – да “падпольнага” Касцёла. Даследчы цэнтр Святога Духа паведамляе пра існаванне ў


краіне 10 вышэйшых духоўных семінарый. Навіна ў фармаце аўдыё


Trending News

У Базіліцы Святога Паўла па-за мурамі адчынілі Святую Браму

Падзея адбылася падчас ранішняга эўхарыстычнага набажэнства. У сваёй гаміліі іерарх падкрэсліў асаблівую важнасць радасц...

Украінскі прэзідэнт можа забіць паліўны бізнэс таракана

19 * 20.02.2021, 20:59 * 18,554__ Па беларускіх партнёрах Медзведчука нанесены сур'ёзны ўдар. Прэзідэнт Украіны пад...

Францішак на Імшы Божага Нараджэння: Юбілей – гэта час надзеі

У сваёй гаміліі Святы Айцец нагадаў Добрую навіну, якую абвясціў Анёл Божы: “Я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе ...

Францішак заклікаў да міру і даравання даўгоў у 2025 годзе - vatican news

У пасланні на Сусветны дзень міру 2025 года Папа заклікаў да глабальнай салідарнасці і стварэння новай фінансавай сістэм...

Зацверджаны баланс Святога Пасаду за 2020 г.

На асамблеі ў Ватыкане таксама прысутнічалі кардынал П'етра Паралін, Дзяржаўны сакратар Яго Святасці, кс. Хуан Антоніа Г...

Latests News

Дэкан калегіі кардыналаў пра палітыку святога пасаду ў кітаі - vatican news

Кардынал Джавані Батыста Рэ падтрымаў палітыку Святога Пасаду адносна Кітая. Яго ліст, абнародаваны ў інтэрнэце, стаў рэ...

На дне

ЖИТЕЛИ «БЕЗОПАСНОГО ГОРОДА» ДОЛЖНЫ ОСТАВАТЬСЯ В БЕЗОПАСНОСТИ ДАЖЕ В СЛУЧАЕ БОМБЕЖКИ, РАДИАЦИОННОЙ АТАКИ ИЛИ ХИМИЧЕСКОГО ...

Святы пасад: сям’я – вядучая сіла здаровай эканамічнай сістэмы - vatican news

Капіталістычная эканоміка не вядзе ні да шчасця асобных людзей, ні да ўсеагульнага дабрабыту. Патрэбна сістэма, якая ста...

Дэлегацыя святога пасаду на інтранізацыі армянскага патрыярха - vatican news

Афіцыйная дэлегацыя Святога Пасаду прыняла ўдзел ва ўрачыстай інтранізацыі 85-га Канстантынопальскага Патрыярха Армянска...

Папа перадаў дыхальныя апараты клінікам у розных частках свету - vatican news

Апостальская элемазінарыя паінфармавала, што на працягу мінулых тыдняў у клінікі розных краін ад Святога Айца былі перад...

Top